Logo
Print this page

«Радыё Марыя» ў Беларусі пачало ладзіць прамыя відэ-эфіры

Ролікі можна глядзець як ужывую, так і ў запісы на старонках радыё.

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі цяпер ладзіць не толькі аўдыё-вяшчанне, але і прамыя відэа-трансляцыя. Ролікі можна глядзець як ужывую, так і ў запісы на старонках радыё ў сацыяльных сетках.

Бліжэйшы эфір, запланаваны на 15 чэрвеня, - працяг размовы на тэму асаблівасцяў камунікавання з цяжка хворымі і паміраючымі людзьмі. У пятніцу ранкам у студыю завітаюць псіхолагі Аддзялення сястрынскага догляду Мінскага Хоспіса для дарослых Марына Баброўская і Таццяна Зубарава. Свае пытанні да спецыялістаў можна задаваць падчас эфіру, які паралельна будзе трансліравацца на аўдыё і відэа-каналах.

Першыя відэа ў рэжыме анлайн радыё зладзіла з кс. Аляксандрам Фаміных, які правёў катэхезу на тэму сакрамэнту канфірмацыі. А пра Кодэкс кананічнага права распавёў кс. Дзмітры Пухальскі.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.