Logo
Print this page

«А чаму не?» У Славакіі пасля службы ў храме парафіянаў частуюць півам

У сельскай царкве ўсталяваны кранік з пенным напоем, каб зблізіць вернікаў. А як вы ставіцеся да ідэі?

У сацсетках, у тым ліку на беларускіх старонках, праходзіць дыскусія адносна новаўвядзенні славацкага святара. У вясковай царкве ў Славакіі святар усталяваў... кранік з півам. Гаворка ідзе пра храм святога Лукі ў сяле Склене-Цепліцэ, піша славацкая прэса.

Айцец Віт Тужынскі, якому належыць ідэя, патлумачыў яе так: у часы ранняга хрысціянства людзі не сыходзілі з храма адразу пасля службы, а заставаліся, каб разам паесці, выпіць, пагутарыць.

Некаторыя са старэйшага пакалення асудзілі новаўвядзенне, бо лічаць, што падобнаму - не месца ў святыні. Але пробашч упэўнены, што нічога дрэнна ў яго ідэі няма, і прыводзіць словы апостала Паўла з Першага паслання да Карынфянаў у Новым Запавеце: «Дык жа, ці ясце, ці п'яце, ці іншае што робіце, усё рабіце на славу Божую».

З дапамогай піва, якое лічыцца ў гэтых месцах традыцыйным напоем, святар спадзяецца зблізіць мясцовых жыхароў. Дарэчы, краніка ўсталявана два, адзін з іх - з безалкагольным напоем. За налітыя куфлі людзі пакідаюць ахвяраванні, складаючы грошы ў кубак.

Last modified onСубота, 07 Ліпень 2018 17:39
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.