Logo
Print this page

Ксёндз-байкер у Гудагаі адслужыць Імшу па загінулых мотабратах

«Роўных нябесных дарог усім, хто сышоў на вечную трасу!»

У аўторак, 25 верасня, у 19.00 у гудагайскім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай пройдзе святая Імша ў інтэнцыі ўсіх загінулых матацыклістаў. На службе збяруцца мясцовыя байкеры, а адслужыць Імшу айцец Пётр, які сам з'яўляецца ўдзельнікам байкерскага руху.

- Пасля службы запусцім у неба падпаленыя ліхтарыкі - як сімвал памяці пра загінулых мотабаратоў і сёстраў, якія, на жаль, больш не з намі. Вечар памяці завершыцца сяброўскімі стасункамі за гарачай гарбатай у гасцях у ксяндза Пятра, - гаворыцца на старонцы супольнасці No limits у сацсетцы. - Роўных нябесных дарог усім, хто сышоў на вечную трасу! І хай беражэ Бог нас з вамі!

Вёска Гудагай знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі вядомы сваім цудатворным абразом Маці Божай Шкаплернай, да якой прыходзяць шматлікія пілігрымы.

Збор жадаючых з'ездзіць на Імшу - на АЗС «Беларуснафта» на «атамскай аб'язной» у 18.30 у Астраўцы.

No limits - гэта супольнасць матацыклістаў, якая імкнецца развіваць байкерскі рух, любіць мотападарожжы і актыўны мотаадпачынак, вывучае гісторыю роднага краю, народныя традыцыі.

Дарэчы, сярод каталіцкіх святароў таксама ёсць байкеры. Напрыклад, на днях у Лепелі Віцебскай вобласці мясцовы ксёндз-байкер сабраў больш за 50 матацыклістаў на Дзень горада.

Last modified onПятніца, 14 Верасень 2018 10:30
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.