Logo
Print this page

Як правяла Хэлоўін (Ноч усіх святых) каталіцкая моладзь - ФОТА, ВІДЭА

Усю ноч у касцёле ішла малітва, гучалі песні.

Малітоўную акцыю Holly Win - «Святая перамога» - правялі ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада ў многіх каталіцкіх храмах свету. У гэтую ноч традыцыйна тысячы маладых хрысціян збіраюцца на малітоўнае чуванне і адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прысвечаную перамозе Хрыста над смерцю, сатаной і пеклам. Упершыню такая малітва прайшла ў гомельскай каталіцкай парафіі - па ініцыятыве дзяўчат-скаўтак.

Усю ноч у касцёле ішла малітва, гучалі песні, сведчанні пра асабісты досвед стасункаў з Богам. Хлопцы і дзяўчаты размясціліся пад алтаром і маліліся, у першую чаргу, за моладзь, а таксама за ўсю краіну, за тых, якія пакутуюць, хварэюць, за памерлых, за усіх патрабуючых. Усе часткі Ружанца, Вяночак да Божай міласэрнасці, літаніі да святых, любімыя хрысціянскія песні - ноч праляцела хутка.

Нагадаем, у краінах Захаду ўжо шмат гадоў сярод хрысціянскай моладзі праводзіцца гэтая малітоўная акцыя, у тым ліку - як проціпастаўленне ілжываму «хэлоўіну» і насаджэнню антыхрысціянскіх каштоўнасцяў. Наогул сама назва «хэлоўін» (анг. Halloween) паходзіць ад словазлучэння All Hallow Evening - Вечар (ноч) Усіх Святых.

Дарэчы, гомельская каталіцкая моладзь спадзяецца зноў сабрацца на ноч малітоўнага чування падчас хуткага Адвэнту.

Media

Last modified onЧацвер, 01 Лістапад 2018 10:24
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.