«Навошта званы б'юць?» У Лідзе скардзяцца, што касцёл спаць не дае
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
З-за скаргаў мясцовых жыхароў прыйшлося адмяніць бой званоў рана раніцай у нядзелю
Жыхар мікрараёна Індустрыяльны ў Лідзе звярнуўся ў мясцовую газету «Прынеманскія весці» са скаргай на каталіцкі храм. Дакладней, на тое, што яму не дае спаць перазвон касцёла. Аказалася, што пенсіянер - не адзін, каму не падабаюцца званы.
- Я толькі выйшаў на пенсію. Думаў, нарэшце выспацца змагу. Бо на працу даводзілася вельмі рана ўставаць. Але не тут-та было. Мой дом знаходзіцца побач з касцёлам. І па раніцах я прачынаюся пад бой званоў, - цытуе пенсіянера газета ў сваёй групе ў сацсетцы. - Не разумею, навошта званіць у іх кожны дзень? І ці можна пазбавіцца ад гэтага «будзільніка»?
Рэдакцыя звярнулася па каментар да пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Айцец Андрэй Агель SP патлумачыў, што ў Каталіцкай царкве ёсць даўняя традыцыя: склікаць вернікаў на святую Імшу за паўгадзіны да пачатку службы. Паколькі ў парафіі Імшы па буднях праходзяць а 9-й раніцы, у звон б'юць у 8.30. А першая нядзельная імша пачынаецца ў 8 раніцы, таму звон гучаў у 7.30.
Аднак, калі ад мясцовых жыхароў сталі паступаць скаргі, у парафіі пайшлі насустрач людзям і не сталі званіць так рана.
Цяпер званы б'юць толькі перад другой нядзельнай Імшой - у 9.30. Што тычыцца будных дзён, то святар не лічыць, што 8.30 - так ужо рана:
- Большасць людзей у гэты час ужо прачынаюцца. Трэба ўлічваць і пачуцці вернікаў. Звон не толькі ачышчае нашу душу, але і лечыць цела, - пракаментаваў святар.
Media
Related items
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні