Logo
Print this page

Новы Запавет па-беларуску выклалі ў сеціва

Евангелле ды іншыя кнігі даступны для чытання ў фармаце PDF

Пераклад Новага Запавету на беларускую мову, здзейснены Каталіцкай царквой, даступны для чытання ў інтэрнэце. Афіцыйны сайт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі размясціў кнігі Новага Запавету ў фармаце PDF на гэтай старонцы >

Нагадаем, летась у Мінску падчас біблійнага сімпозіума «Слова Божае 1517-2017» прайшла прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новага Запавету». Сустрэча адбылася з нагоды 500-годдзя першай друкаванай кнігі на беларускай мове, якой стала Біблія Францішка Скарыны. Затым прэзентацыя новага выдання прайшла ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Грунтоўная праца над перакладам біблійных тэкстаў была распачатая ў 2002 годзе. Вынікам 15-гадовых намаганняў стала выданне «Новага Запавету», якое было здзейснена пад агульным кіраўніцтвам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Кніга выдадзена накладам 2 тысячы асобнікаў у добрым паліграфічным афармленні, макет кнігі быў падрыхтаваны ў каталіцкім выдавецтве «Про Хрысто».

Пераклад кніг Новага Запавету здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падставай для перакладу паслужылі самыя новыя крытычныя выданні: Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 199327), Novum Testamentum Graece (ed. B. Aland et K. Aland, J. Karavidopoulos, C. Martini, B. Metzger, Stuttgart 201228).

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.