Logo
Print this page

«Пустое жыццё... Дзякуй, сястра» У байнэце абмяркоўваюць ВІДЭА аднаго дня каталіцкай манашкі

Журналістаў цікавіла, што ўваходзіць у абавязкі сясцёр, і ці можа манашка закахацца

Самы папулярны беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY зняў невялікі відэаролік «Блог каталіцкай манашкі | Адзін дзень у кляштары». Гераіняй яго стала актыўная ў сацсетках сястра Таццяна Гмыза, якая служыць у Полацку ў ордэне эўхарыстак (SJE). У сястры Таццяны сотні падпісчыкаў у інсце, вк і фэйсбуку, і гэта - частка яе служэння. У новым роліку яна змагла коратка расказаць пра сутнасць кансэкраванага жыцця, якое цалкам вядзе ўжо чатыры гады - у чыстасці, убостве і паслухмянасці.

- Я канкрэтна стала чуць Голас Бога ў сваім сэрцы, і потым праз розныя моманты Ён паказваў, што гэта сапраўды мой шлях, - кажа манашка. Журналісты правялі з ёй цэлы дзень - іх цікавіла жыццё ў каталіцкім кляштары, абавязках сясцёр і тое, ці можа манашка закахацца.

Ролік набраў ужо дзясяткі тысяч праглядаў і сотні водгукаў. Многія каментатары так і не зразумелі сястру Таццяну - людзі лічаць, што яна праводзіць жыццё марна і нічога не дасягне...

Аднак ёсць, напрыклад, і такія меркаванні:

- Вялікі дзякуй за служэнне манашак, за іх малітвы, ахвяру свайго жыцця за ўсіх астатніх... У каментарах шмат негатыву ў асноўным з-за матэрыялізму ў розуме, ніколі гэтаму свету не зразумець Божых задумаў.

Media

Last modified onЧацвер, 29 Лістапад 2018 01:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.