Logo
Print this page

Фота: найлепшыя адвэнтовыя ліхтарыкі выбралі ў Вішняўцы

Ліхтарыкі рыхтуюць уласнаручна, як правіла, з кардону або іншых матэрыялаў

У рыма-каталіцкай парафіі Божай Міласэрнасці ў Вішняўцы (Гродна) выбралі найлепшыя адвэнтовыя ліхтарыкі, якія дзеці прыносяць з сабой на Раратнія святыя Імшы. Ліхтарыкі рыхтуюць уласнаручна, як правіла, з кардону або іншых матэрыялаў. Ліхтарык прымае форму чатырохвугольніка, а яго сценкі ўпрыгожаны хрысціянскімі сімваламі ці малюнкамі на біблейскія сюжэты. У сярэдзіне змяшчаюць свечку, гаворыцца на старонцы парафіі ў сацсетцы.

Ліхтары асвятляюць першую частку Рарартняй Імшы, на працягу якой пагашана святло і ў святыні пануе сімвалічная цемра - якую асвятляюць ліхтарыкі і вядуць да Бога.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.