Студэнт са Шры-Ланкі праспяваў «Ціхую ноч» па-беларуску - ВІДЭА
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Знакамітаму гімну Божага Нараджэння сёлета спаўняецца 200 гадоў
Студэнт віцебскага медыцынскага універсітэта Крыс Харыс, які прыехаў са Шры-Ланкі, запісаў відэа, як ён выконвае вядомую калядную песню «Ціхая ноч». Спачатку хлопец спявае па-ангельску, а затым - па-беларуску, прычым на памяць.
Раней Katolik.life распавядаў пра 25-гадовага Крыса - ён католік, і не толькі наведвае віцебскую парафію Святога Духа, але і служыць там пры алтары міністрантам, чытае малітвы па-беларуску >
- Хто спявае - той моліцца двойчы. Хто не ўмее спяваць і спявае - моліцца тройчы! - самаіранічна напісаў Крыс і выклаў запіс да Божага Нараджэння, якое католікі адзначаць 25 снежня.
Сімвалічна, што сёлета знакамітаму гімна Раства Хрыстова спаўняецца 200 гадоў - гэтую дату адзначаюць у многіх краінах свету. Хіт «Ціхая ноч» напісаў аўстрыйскі школьны настаўнік і арганіст Франц Грубер на словы каталіцкага святара Ёзэфа Мора. А ўпершыню «Ціхую ноч» выканалі на Каляды 1818 года ў Оберндорфе. Песня стала мега-папулярнай ўжо да сярэдзіны XIX стагоддзя, а ў 2011 годзе самую вядомую калядную кампазіцыю ўключылі ў аўстрыйскі нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Media
Related items
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі