Logo
Print this page

«Касцёл на крыжы» - фільм пра звычайных людзей, якія сталі героямі [ВІДЭА]

Жывыя сведкі распавядаюць пра трагічныя падзеі падчас камуністычных ганенняў на Каталіцкую царкву

У інтэрнэт выклалі дакументальны фільм «Касцёл на крыжы», які быў нядаўна зняты ў Беларусі > Дакументальная стужка тэлеканала «Белсат» складаецца з дзвюх серый і распавядае пра людзей у перыяд камуністычных ганенняў на Каталіцкую царкву ў Беларусі. Першая серыя фільму расказвае пра лёсы святароў, а другая - пра трагічную гісторыю святыняў. Агулам фільм складаецца з дзевяці гісторый, распавяла Katolik.life рэжысёр Кася Растоцкая.

Здымкі праходзілі на тэрыторыі Гарадзенскай і Мінскай абласцей, бо гэтыя тэрыторыі адносіліся да Заходняй Беларусі - касцёлы там дзейнічалі да 1939 году і таму захаваліся жывыя сведкі, якія памятаюць, як адбываліся рэпрэсіі, і як людзі баранілі свае касцёлы.

- Праз фільм мы паказваем перш за ўсё тое, дзе ў чалавеку знаходзіцца мяжа, за якой звычайная асоба робіцца героем. І высветлілася, што простыя людзі голымі рукамі баранілі свае святыні, калі бальшавікі спрабавалі іх забраць. Яны клаліся пад трактары, закрывалі сабой дзверы касцёлаў, - гаворыць рэжысёр.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.