Logo
Print this page

Упершыню дзяўчына з Беларусі паступіла ў ордэн Маці Тэрэзы

25 гадоў у краіне служаць сёстры кангрэгацыі з розных краін і кантынентаў

Першая дзяўчына з Беларусі паступіла ў каталіцкую кангрэгацыю «Місіянерак любові» (ордэна святой Маці Тэрэзы). Сёстры гэтага ордэна з розных краін свету ўжо больш за 25 гадоў служаць у рэспубліцы, аднак толькі нядаўна мясцовая дзяўчына ўбачыла пакліканне ў гэтай кангрэгацыі і адказала на яго. Таму ўпершыню ў манаскай сям'і Маці Тэрэзы з'явіцца беларуска, распавялі Katolik.life ў гомельскім Доме міласэрнасці кангрэгацыі «Місіянерак любові».

Зараз дзяўчына праходзіць фармацыю ў кляштары ў Польшчы. Імя будучай законніцы вырашана назваць пасля ўзгаднення з ёй, таксама мы раскажам гісторыю яе шляху да ордэна.

Адзіныя ў Беларусі сёстры Маці Тэрэзы служаць у Гомелі. Законніцы розных нацыянальнасцяў утрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным ўжо 25 гадоў і займаюцца многімі справамі міласэрнасці.

Дом сясцёр служыць прытулкам для некалькіх хворых мужчын і жанчын, якія апынуліся на вуліцы без сродкаў да існавання. Сёстры даглядаюць за імі, лечаць, дапамагаюць кінуць піць, аднавіць дакументы і ўладкавацца на працу. Місіянеркі рыхтуюць абед для бяздомных, раздаюць прадукты і адзенне для бедных сем'яў і адзінокіх старых, дапамагаюць дзецям з малазабяспечаных і праблемных сем'яў. Некалькі дзяўчат з Беларусі, якія шукаюць сваё пакліканне, ужо не раз прыязджалі ў Гомель знаёміцца з ордэнам. Некаторыя сустракаюцца з сёстрамі Маці Тэрэзы на фэсце ў Будславе.

Кангрэгацыя сясцёр «Місіянерак любові» была заснавана Маці Тэрэзай ў 1948 годзе ў Калькуце, Індыя. Мэтай яе заснавання стала дабрачынная дзейнасць сярод абяздоленых жыхароў Калькуты незалежна ад іх веравызнання і нацыянальнасці. Сёстры кангрэгацыі прыносяць чатыры абяцання: паслушэнства, міласэрнасці, беднасці і служэння найбяднейшым з бедных. Паводле статуту, напісанаму Маці Тэрэзай, яны павінны жыць, падобна іх падапечным, у поўнай беднасці.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.