На канцэрце ў Баранавічах збяруць ахвяраванні для гомельскага «Карытас-Міласэрнасць»
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Грошы будуць накіраваныя на арганізацыю дастаўкі ў школу выхаванцаў «Дзіцячай вёскі»
9 лютага ў Баранавічах, дзе пройдзе хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў», валанцёры будуць збіраць ахвяраванні на патрэбы гомельскай Дабрачыннай каталіцкай Місіі «Карытас-Міласэрнасць». Нагадаем, уваход на канцэрт будзе бясплатным, а па яго завяршэнні ўсе жадаючыя змогуць зрабіць ахвяраванні.
Сродкі, у першую чаргу, будуць накіраваныя на расходы па дастаўцы ў школу выхаванцаў гомельскай «Дзіцячай вёскі» (інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). Нагадаем, нядаўна для гэтых мэтаў МЗС Польшчы падарыў «Карытас-Міласэрнасць» мікрааўтобус.
Таксама частку сабраных сродкаў плануецца накіраваць на будаўніцтва Інтэгратыўнага тэрапеўтычна-адукацыйнага цэнтра ў «Дзіцячай вёсцы». Дарэчы, з Гомеля на канцэрт у Баранавічы накіруюцца каля 20 маладых католікаў.
Related items
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі