Logo
Print this page

Беларускі манах распачаў служэнне ў Афрыцы [+відэа]

Ён быў накіраваны ў Габон, каб дапамагаць братам капуцынам з Варшаўскай правінцыі

Манах-капуцын з Беларусі брат Валеры Кунгер OFMCap прыбыў у Габон і распачаў там сваё служэнне. Беларус быў накіраваны ў гэтую краіну Цэнтральнай Афрыкі на місію - дапамагаць братам капуцынам з Варшаўскай правінцыі.

На сваіх старонках у сацсетках брат Валеры размяшчае допісы аб пачатку місійнай дзейнасці ў Габоне. Нядаўна беларус апублікаваў цікавае відэа са святой Імшы «па-афрыканску»:

- Дзеці са школы прыйшлі на Імшу. Прыгатаванне і працэсія со Святымі Дарамі, - падпісаў брат Валеры.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.