Logo
Print this page

Святары заклікаюць не клеіць на Велікодныя яйкі вобразы Хрыста і святых

Лепш упрыгожыць святочныя прадукты сваімі рукамі ці купіць налепкі з прыгожымі ўзорамі.

Хрысціяне ўсяго свету рыхтуюцца сустрэць Уваскрасенне Хрыстовае. Святары заклікаюць вернікаў ўважліва паставіцца да ўпрыгожвання Велікодных яек: калі перашчыраваць, можна дайсці да блюзнерства. Апошнія гады пры падрыхтоўцы святочнага стала ўсё часцей гаспадыні купляюць і абгортваюць Велікодныя яйкі налепкамі абразкоў. Несумненна, гэта вельмі прыгожа і эфектна, але ж абразок прыйдзецца садраць, чысцячы яйка ад шкарлупіны. У выніку парваныя вобразы Хрыста і святых выкідваюць, а гэта - здзек над хрысціянскай святыняй - папярэджваюць святары. Дарэчы, тыя, хто вырабляе і прадае наклейкі з іконамі, таксама робяць не добра.

Тое, што святы вобраз быў набыты не ў царкве, зусім не значыць, што ён перастаў быць святым. У любым выпадку, да яго трэба ставіцца з глыбокай пашанай. Таму святары заклікаюць па-старому фарбаваць яйкі ў розныя колеры, можна купіць іншыя налепкі - з прыгожымі ўзорамі.

- Будзе добра, калі вернікі самі, сваімі рукамі размалююць Велікодныя яйкі ўзорамі, - кажа пробашч гомельскай рыма-каталіцкай парафіі айцец Славамір Ласкоўскі.

Таксама трэба быць уважлівымі пры набыцці віна і прадуктаў. Нярэдка вытворцы на этыкетках размяшчаюць іконы, і праблема ўзнікае тая ж.

Last modified onЧацвер, 06 Красавік 2023 14:13
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.