Logo
Print this page

Фотафакт: біскуп Віцебскі правёў рэкалекцыі ў Гродне

Вялікі Пост - гэта час, калі Бог заклікае нас размясціць зноў усё на свае месцы

У каталіцкай парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл) 7-10 сакавіка правёў вялікапосныя духоўныя практыкаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

- Наследваць Хрыста, давяраць Хрысту і быць сведкамі Хрыста - гэта былі галоўныя думкі, якімі дзяліўся біскуп Алег з удзельнікамі рэкалекцый, - распавёў кс. Антоні Грэмза. - Плённыя духоўныя практыкаванні ўмацоўваюць дух і накіроўваюць імкненні хрысціяніна да больш дакладнага выканання на зямлі задумаў Пана. Вялікі Пост - гэта час, калі Бог заклікае нас размясціць зноў усё на свае месцы.

Падчас Вялікага посту Гасподзь асабліва заклікае нашыя сэрцы і дапамагае нам зноў наладзіць наша жыццё, як Ён сам запланаваў для нас, дадаў святар.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.