Logo
Print this page

Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу паспяхова праведзена аперацыя

Іерарх дзякуе за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку

13 сакавіка арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, была зроблена аперацыя, якая прайшла без ускладненняў. Іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку, паведамляецца на старонцы catholic.by у сацсетцы.

Нагадаем, у сувязі з запланаванай хірургічнай аперацыяй на пазваночніку з 10 сакавіка іерарх знаходзіцца ў шпіталі. Падчас адсутнасці арцыбіскупа тыя абавязкі, якія дазваляе кананічнае права, выконвае генеральны вікарый - біскуп Юрый Касабуцкі.

Last modified onНядзеля, 17 Сакавік 2019 23:51
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.