Logo
Print this page

Хутка лета: пачынаецца запіс у пілігрымкі ў Будслаў

Да пачатку пешых паломніцтваў застаецца ўсяго тры месяцы

Пешыя паломніцтвы «Маладзечна - Будслаў» і «Баранавічы - Будслаў» ужо актывізаваліся ў сацсетках і пачынаюць будзіць ад зімовай спячкі патэнцыйных пілігрымаў. Да падзеі, якая становіцца галоўнай у годзе для соцень маладых людзей, засталося каля трох месяцаў. Нагадаем, Будслаўскі фэст сёлета пройдзе 5-6 ліпеня пад дэвізам «Каралева сем'яў, маліся за нас» - адпаведна паломніцтвы выйдуць за некалькі дзён да ўрачыстасцяў у Будславе.

Ужо адкрыты запіс у пілігрымку «Маладзечна - Будслаў 2019». Для ўдзелу ў паломніцтве неабходна прайсці электронную рэгістрацыю, адказаўшы на пытанні тут >

Хутка пачнецца запіс у пілігрымку Пінскай дыяцэзіі «Баранавічы - Будслаў», а таксама паломніцтвы з іншых куткоў Беларусі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.