Logo
Print this page

У Вялікі чацвер святары адзначылі «прафсвята» [фота]

«Маліцеся за нас, каб мы вытрымалі», - заклікаў біскуп Казімір Велікаселец

У Вялікі чацвер, калі пачынаецца Пасхальны Трыдуум, усе каталіцкія святары адзначаюць сваё «прафесійнае свята». Бо ў гэты дзень Гасподзь Езус Хрыстус устанавіў не толькі сакрамэнт Эўхарыстыі, але і святарства. З гэтай нагоды святары збіраюцца на спецыяльную святую Імшу Хрызма, падчас якой біскуп прымае абнаўленні абяцанняў святароў і асвячае алей для хросту і для памазання хворых.

У гомельскім касцёле ў Вялікі чацвер сабраліся святары рэгіёну, святую Імшу Хрызма адслужыў біскуп Казімір Велікаселец. Ён заклікаў вернікаў не забываць маліцца за святароў і аб новых пакліканнях.

- Злы дух больш за ўсё спакушае менавіта святароў. Аднак у нас ёсць дзейсны метад барацьбы з ім - гэта малітва. Маліцеся за нас, каб мы вытрымалі. Хрыстос паклікаў 12 апосталаў, але адзін з іх аказаўся здраднікам. А самая галоўная малітва - гэта святая Імша, падчас якой моліцца сам Езус Хрыстус, - нагадаў біскуп.

Увечары ў каталіцкіх храмах пройдзе святая Імша Вялікага Чацвярга, якой пачынаецца святкаванне Вялікадня - Уваскрэсення Хрыстова. Падчас службы адбудзецца спецыяльная літургія абмывання ног, падчас якой святары, па прыкладзе Езуса, абмыюць ногі парафіянам - у знак любові і гатоўнасці служыць.

Last modified onПятніца, 19 Красавік 2019 07:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.