Logo
Print this page

Відэа: як на Гарадзеншчыне бабулі спяваюць «Маёвыя набажэнствы»

Мясцовыя вернікі збіраюцца на вуліцы ля крыжа

Травень - гэта месяц, які ў Каталіцкай царкве асабліва прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. У XIX стагоддзі ў Еўропе распаўсюдзілася традыцыя «Маёвых набажэнстваў», неад'емная частка якіх - літанія да Найсвяцейшай Багародзіцы (ад грэцкага lite - «прашэнне, руплівая малітва»).

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі з'явілася ў XIII стагоддзі. У яе існуе некалькі версій, сярод якіх самая папулярная - «Ларэтанская». Яе зацвердзіў Папа Сікст V ў 1587 годзе. Названая яна ў гонар мястэчка Ларэта, якому абавязаная сваім з'яўленнем. Згодна з пабожнай легендай, менавіта ў гэты італьянскі горад анёлы ў 1219 годзе перанеслі з Назарэта дом Святой Панны, ратуючы яго ад варварства мусульман. Пазней менавіта Ларэтанская літанія стала ўзорам для стварэння іншых літаній.

Розныя традыцыі «Маёвых набажэнстваў» ёсць у Беларусі. Алёна Паўлоўская з Мінска апублікавала фота і відэа з правядзення «Маёвых набажэнстваў» у вёсцы Ляпешкі Іўеўскага раёна на Гарадзеншчыне. Там мясцовыя бабулі збіраюцца на вуліцы каля крыжа і спяваюць у гонар Панны Марыі.

Media

Last modified onЧацвер, 02 Май 2019 11:00
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.