Logo
Print this page

У Віцебску развітваюцца са святаром, якому не дазволілі служыць у Беларусі

Галоўная каталіцкая парафія рэгіёну застанецца без пробашча

У нядзелю, 12 траўня, на святой Імшы ў 11.30 і віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага будуць развітвацца з кс. Паўлам Кнурэкам - пробашчам парафіі, які не атрымаў дазвол на працу ў Беларусі. Цяпер ён будзе працягваць святарскае служэнне ў Польшчы.

- Запрашаем разам падзякаваць ксяндзу Паўлу за працу ў нашай супольнасці і памаліцца аб Божым блаславенні на далейшае служэнне! - паведамляе галоўная каталіцкая парафія Віцебскай вобласці.

Нагадаем, святар з Польшчы Павел Кнурэк служыў у Беларусі больш за 15 гадоў, быў для многіх духоўным айцом, размаўляў па-беларуску. Але нечакана ксяндзу не працягнулі дазвол на служэнне ў краіне. Вернікі склалі петыцыю да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Беларусі Леаніда Гулякі. Аднак ён адмовіўся пераглядаць прынятае рашэння без указання прычын >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.