Logo
Print this page

Афіцыйна: аплочваць паслугі міліцыі падчас пілігрымак не трэба

Каталіцкія біскупы атрымалі адказ ад міністра унутраных спраў

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ на свой зварот у Савет міністраў з пытаннем наконт змены заканадаўства ў парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Канкрэтна біскупы пыталіся: ці давядзецца арганізатарам рэлігійных масавых мерапрыемстваў (у прыватнасці, працэсій, пілігрымак) аплочваць паслугі спецыяльных службаў згодна з новай пастановай урада.

У адказе за подпісам міністра унутраных спраў Ігара Шуневіча гаворыцца, што пастанова не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы, у тым ліку пілігрымкі, паведамляе Catholic.by. Гэта азначае, што за паслугі міліцыі - як і раней - плаціць не давядзецца.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.