Logo
Print this page

«Ён нам як родны». У Міёрах католікі збіраюць подпісы за святара

Вернікі так любяць свайго пробашча, што просяць біскупа не пераводзіць яго ў іншую парафію

Зварот да міёрскіх каталіцкіх вернікаў апублікавалі ў мясцовых групах у сацсетках.

- У нашай парафіі непрыемная навіна: ксяндза Кшыштафа Міянкіну пераводзяць служыць ў іншую парафію. Многія з нас перажылі з яго ўдзелам шмат прыемных і цяжкіх момантаў жыцця. Пад яго кіраўніцтвам усе мы духоўна раслі, атрымоўвалі духоўную адукацыю як дзеткі, так і дарослыя. Вёўся рамонт святыні. Многія дзеці скарысталіся магчымасцю адпачыць за мяжой. Ксендз Кшыштаф заўседы падрымоўвае творчую моладзь і з’яўляецца арганізатарам творчых конкурсаў і фестываляў, - пішуць аўтары.

Ініцыятары запрашаюць усіх неабыякавых людзей, якія хацелі б каб і надалей ксёндз Кшыштаф заставаўся пробашчам міёрскай парафіі, паставіць свой подпіс пад зваротам да Яго Эксцэленцыі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Паведамляецца, што лісты для подпісаў знаходяцца ў канцы касцёла ля кіёска.

- Было б вельмі карысна, калі б хтосьці сабраў подпісы на месцы працы або жыхарства. Гэта трэба зрабіць вельмі хутка, - дадаюць парафіяне.

- Ён стаў нам як родны! - пішуць вернікі ў іншай групе.

- Прыходзіць у касцёл трэба да Езуса, а не да святара. А прывязвацца да пробашча - шкодна і для яго самога, і для вернікаў, - лічаць іншыя.

Media

Last modified onПанядзелак, 10 Чэрвень 2019 21:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.