Logo
Print this page

На галоўнай плошчы Іўя католікі выслалі дываны з жывых кветак

Кветкі для Езуса Хрыста збіралі нават мусульмане

Не менш шасцісот чалавек узялі ўдзел у працэсіі Божага Цела ў Іўі 23 чэрвеня, прымеркаванай да ўрачыстасці Божага Цела і Крыві Хрыстовых, якое адзначае Каталіцкая Царква. Гэта вялікае свята прысвечана галоўнаму сакрамэнту - Эўхарыстыі.

На працягу працесіі былі прыгатаваныя чатыры прыпынкі. На кожным з іх быў алтар для Найсвяцейшага Сакрамэнта. Адметнай рысай алтароў ў Іўі з'яўляецца тое, што іх упрыгожваюць дыванамі з кветак. Такое упрыгожванне адбываецца не першы год і ужо успела атрымаць сваю папулярнасць.

- Трэба адзначыць, што ў горадзе чатырох канфесій кветкамі дзяліліся не толькі каталікі, але і людзі другіх веравызнанняў. Гэта гаворыць аб тым, што працэсія Божага Цела становіцца ўсегарадскім святам і падкрэслівае Іўеўскую талерантнасць. Таксама кветкі прывазілі з навакольных вёсак, - паведамляе Іўеўскі дэканат і публікуе галерэю здымкаў >

Для стварэння усёй гэтай прыгажосці вызначаліся жыхары Іўя. Яна збіраліся напярэдадні працэсіі каб будаваць алтарыкі і збіраць кветкі. Потым каля 5 гадзін раніцы яны пачыналі ўладкоўваць дэкарацыі на цэнтральнай плошчы горада.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.