Фэст у Будславе - відэа онлайн, трансляцыя пілігрымак
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У 23.30 запланавана працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
5 ліпеня ў Будславе пачынаецца каталіцкі фэст «Каралева сем'яў, малiся за нас» у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. У другой палове дня ў базыліцы будуць вітаць пешых пілігрымаў, якія з розных куткоў Беларусі шмат дзён крочылі да Маці, пераадольваючы дзесяткі і сотні кіламетраў (глядзіце Twitter-трансляцыю Katolik.life ўнізе старонкі).
А 18-й гадзіне запланавана святая Імша для пілігрымаў, у 23.30 - працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, апоўначы - св. Імша, якую адслужыць Апостальскі нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Звычайна ўсю ноч вернікі на каленях па чарзе падыходзяць да цудатворнага абраза Маці Божай, каб скласці свае просьбы, а 2-й гадзіне адбываецца канцэрт для моладзі ў намётавым гарадку. Малітва ў санктуарыі працягваецца да раніцы.
А 10-й гадзіне ў суботу, 6 ліпеня, запланавана ўрачыстая св. Імша з удзелам шматлікіх святароў, біскупаў, якую адслужыць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Завяршаецца фэст Эўхарыстычнай працэсіяй з заключным благаслаўленнем.
Відэа-трансляцыю ўрачыстасці будзе весці афіцыйны партал Рыма-Каталіцкай царквы ў Беларусі Catholic.by. Таксама відэа можна будзе глядзець на гэтай старонцы.
Media
Related items
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі