Logo
Print this page

Івянец запрашае на «Музычную мастэрню» - відэа

Варштаты літургічнай музыкі і спеваў праслаўлення сёлета адбудуцца 22-26 ліпеня

У Івянцы Валожынскага раёна Мінскай вобласці пройдзе штогадовая музычная майстэрня і малітоўная сустрэча моладзі. Заняткі ў «майстэрні», арганізаваныя пры францішканскім кляштары ў Івянцы, сёлета адбудуцца з 22 па 26 ліпеня.

У апошні дзень варштатаў да ўдзельнікаў «майстэрні» далучацца юнакі і дзяўчаты з розных парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб разам цікава правесці час малітоўнай сустрэчы, якая завершыцца ў нядзелю 28 ліпеня.

«Музычная майстэрня» - варштаты музыкі літургічнай і спеваў праслаўлення, што адбываюцца ўлетку ў Івянцы і яднаюць таленавітую каталіцкую моладзь з усёй Беларусі. Майстар-класы праводзяць знакамітыя польскія дзеячы культуры, пры дапамозе якіх і паўстала «Майстэрня». Зачынальнікамі яе з'яўляюцца айцец Лех Баханэк OFМ Сonv і Ян Паспяшальскі - кампазітар, музыка, тэлевядучы, журналіст.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.