Logo
Print this page

Адзін дзень у пілігрымцы + фэст у Будславе [35 фота, відэа з паветра]

5-6 ліпеня тысячы католікаў сабраліся ў гонар Маці Божай

Каля 2,3 тыс. чалавек сёлета адарваліся ад наседжаных месцаў і адправіліся ў няпросты шлях, які заўсёды становіцца сапраўднай прыгодай. Пешая пілігрымка да абраза Маці Божай Будслаўскай - яе чакаюць сотні маладых католікаў Беларусі, каб выпрабаваць сябе, перажыць цяжкасці і цуды, памаліцца, падзякаваць, павесяліцца і пацярпець - словам, сустрэцца з жывым Госпадам.

Па традыцыі, Katolik.life далучыўся да самай-самай пілігрымкі - Баранавічы-Будслаў, удзельнікі якой за 9 дзён праходзяць каля 300 км.

Фэст у Будславе адбыўся 5-6 ліпеня. Калі апошнія дні паломніцтва вернікі моклі пад дажджом, то як толькі падышлі да санктуарыя - во цуд! халодны дождж змяніўся цёплым сонцам. Пілігрымы занеслі свае просьбы і падзяку Нябеснай Маці, а затым - працэсія з копіяй абраза, начная святая Імша пры свечках. Потым ноч малітвы, песень і танцаў, раніцай у нядзелю - галоўная служба.

«Каралева сем'яў, маліся за нас!» - прасілі разам паломнікі Найсвяцейшую Панну Марыю. Дапамагай нам, Мама, і вядзі нас да Езуса!

Гартайце старонкі ўнізе фота для прагляду ўсіх здымкаў і клікайце па фота для павелічэння

Media

Last modified onПанядзелак, 08 Ліпень 2019 11:49
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.