Пасля гульні ў футбол у Маладзечна памёр 16-гадовы хлопец
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Літаральна за некалькі дзён да смерці ён паспеў пабываць у Будславе
У Маладзечна раптоўна памёр 16-гадовы хлопец. Пахавальная святая Імша адбудзецца ў мясцовым касцёле святога Піо ў суботу. Хлопец быў актыўным каталіцкім вернікам і літаральна за некалькі дзён да смерці вярнуўся з фэсту ў Будславе, куды прыйшоў з Маладзечна пешшу разам з пілігрымкай.
- Адышоў да нашага Пана Езуса Андрэй Сарока. Сёлета ён дапамагаў у нашай пілігрымцы, быў у радах групы парадку. Шмат хто з вас ведае яго асабіста, ён быў верным Хрысту да канца праз усе свае 16 гадоў, служыў Пану міністрантам пры алтары, і мы упэўнены , што Андрэй святы і цяпер разам з Панам назірае за намі з нябёсаў. Ён ужо ў вечнасці! - паведамляецца на старонцы пілігрымкі.
Там дадалі:
- Але засталіся бацькі, брат і сёстры, блізкія, родныя, сям'я, сябры - усе, хто яго любіў і ведаў. Таму просім аб малітве, бо яго родныя патрабуюць яе вельмі моцна. Вечны супакой дай яму, Пане!
Як стала вядома, Андрэю стала кепска падчас гульні ў міні-футбол - ён страціў прытомнасць, выратаваць яго не паспелі.
Можна сказаць, сімвалічна - пілігрымкай - хлопец скончыў сваё зямное падарожжа, паспеў памаліцца Божай Маці Будслаўскай, апошні раз на зямлі паслужыў Пану Богу, а цяпер сузірае Яго ў Небе.
Вечнай радасці, святла і супакою просім для Андрэя, для яго родных і блізкіх - Божай дапамогі, моцы і дара веры, а для ўсіх нас - разумення, што ўсё ў руках Божых, дара чування заўсёды разам з Езусам Хрыстом і гатоўнасці быць пакліканым Богам у любы момант, каб з чыстай душою прыйсці да Яго.
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы