Юбілейны медаль перадаў Брэсту Папа Францішак
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі адзначылі 1000-годдзе горада
Брэст адсвяткаваў 1000-годдзе з моманту заснавання гораду. Было запланавана шмат разнастайных мерапрыемстваў, аднак для вернікаў самае важнае месца ў праграме занялі адмысловыя набажэнствы за горад і яго жыхароў. У рымска-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа дзякавалі Пану за апеку над Брэстам, перапрашалі за спусташэнні святыняў на працягу гісторыі і прасілі аб здароўі для ўсіх жыхароў горада, паведамляе старонка парафіі.
Таксама асаблівай радасцю стаў юбілейны медаль ад Папы Рымскага Францішка. Яго перадаў католікам Брэста з Рыма Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Ён зачытаў ліст ад Сакратара Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. Медаль быў перададзены прадстаўніку мясцовых дзяржаўных уладаў.
Нагадаем, падчас святкавання 1000-годдзя Брэста тут быў кансэкраваны новы касцёл, а ва ўсіх парафіях горада адбылася малітва за горад.
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы