Logo
Print this page

З Беларусі ў Гандурас: Габар Пінтэр пакідае краіну

Такое рашэнне прыняў Папа Францішак, а імя новага пасла Ватыкана пакуль не называецца

Арцыбіскуп Габар Пінтэр, Апостальскі нунцый у Беларусі, атрымаў новую пасаду: Папа Рымскі Францішак прызначыў яго Апостальскім Нунцыем у Гандурасе. У Беларусі пасол Ватыкана будзе працаваць яшчэ да пачатку 2020 года, а затым у краіну павінен прыбыць новы дыпламат Святога Пасаду. Ягонае імя пакуль не называецца. Рашэнне аб прызначэнні новага Апостальскага нунцыя павінен прыняць у бліжэйшы час Папа Францішак.

Нагадаем арцыбіскуп Габар Пінтэр служыць у Беларусі больш за тры гады, з траўня 2016 года. Гэтым летам пасол Ватыкана прыязджаў у Гомель, дзе дапамагаў карміць бедных і бяздомных >

Last modified onЧацвер, 14 Лістапад 2019 12:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.