Logo
Print this page

Праз 60 год над Стоўбцамі зноў узносяць каталіцкія крыжы

Крыжы для новага касцёла змайстраваў вядомы кузнец з Баранавічаў

Каталіцкія крыжы ўзносяцца над Стоўбцамі пасля 60-гадовага перапынку. З 50-х гадоў мінулага стагоддзя, з таго часу як савецкая ўлада разбурыла касцёл святога Казіміра, пабудаваны ў 1645 годзе, у Стоўбцах перастала існаваць месца каталіцкага культу. І толькі ў 1999 годзе, калі была збудавана капліца, каталіцкія вернікі нарэшце змаглі збірацца разам на Святыя Імшы. Цяпер у Стоўбцах будуецца новы касцёл.

На даным этапе падрыхтавана ўсё для ўстаноўкі крыжоў. 13 лістапада на чале з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам запланаваны набажэнства, асвячэнне і ўстаноўка трох крыжоў на будынку касцёла. Апошні, чацвёрты крыж будзе ўстаноўлены па завяршэнні будаўніцтва галоўнай вежы, паведаміў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі кс. Юры Санько.

Крыжы змайстраваў вядомы кузнец з Баранавічаў Зігмунд Сабко, сябра Саюза майстроў Беларусі.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.