BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Мала храмаў і святароў». Мітрапаліт Кандрусевіч распавёў аб праблемах католікаў у Беларусі

У краіне шмат абортаў, моладзь з'язджае за мяжу

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч стаў госцем у студыі «Радыё Марыя» ў Расіі. У гэтыя дні беларускі іерарх наведвае Санкт-Пецярбург - з гэтым горадам цесна звязана служэнне Тадэвуша Кандрусевіча, які адзначае 30-годдзе свайго біскупскага пасвячэння.

У прамым эфіры Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі дзяліўся ўспамінамі аб пачатку свайго служэння, прымаў тэлефонныя званкі, распавядаў аб праблемах, якія найбольш актуальныя цяпер для католікаў у Беларусі.

Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ў Беларусі мала каталіцкіх храмаў - у Мінску і ў іншых вялікіх гарадах, таму многім вернікам цяжка дабірацца на службу з аддаленых раёнаў.

Акрамя таго, не хапае святароў. Зараз у Беларусі служыць каля 500 каталіцкіх святароў, у асноўным, прыкладна 420 - мясцовыя, а астатнія пераважна прыехалі з Польшчы. Ім цяжкасці стварае заканадаўства аб замежных грамадзянах, якіх могуць высылаць з краіны за нязначныя адміністрацыйныя правапарушэнні.

Яшчэ адна праблема - адсутнасць пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам, што пазбаўляе магчымасці служэння ў навучальных установах, супрацоўніцтва з рознымі ведамствамі. Ёсць таксама ідэя падпісаць такое пагадненне паміж дзяржавай і Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў у Беларусі, аднак яна таксама пакуль не рэалізаваная. У той жа час улады шмат у чым ідуць католікам насустрач, адзначыў арцыбіскуп.

Тадэвуш Кандрусевіч са шкадаваннем гаварыў і пра тое, што з Беларусі часта з'язджае таленавітая моладзь - на вучобу, на працу, і потым не вяртаецца ў краіну. Таксама гаворка ішла аб дэмаграфічных праблемах, аб вялікай колькасці абортаў.

Адказваючы на адно з тэлефанаванняў, кіраўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў распавёў, што Касцёл многае робіць для адраджэння беларускай мовы.

«Вядома, у першую чаргу наша задача - душпастырства людзей, але мы ствараем беларускі Касцёл - перакладзены ўсе літургічныя кнігі на беларускую мову, аператыўна перакладаюцца папскія энцыклікі, розныя дакументы, выдадзены Новы Запавет на беларускай мове. Гэта ўклад у развіццё беларускай культуры», - падкрэсліў Тадэвуш Кандрусевіч.

Media

Last modified onЧацвер, 12 Снежань 2019 18:38
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць