Logo
Print this page

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў не занядбоўваць беларускую мову

Гаворка ідзе аб цэлебрацыі літургіі, евангелізацыі і катэхізацыі

20 лютага на сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі прапанаваў святарам падчас набажэнстваў памаліцца аб развіцці роднай мовы, а таксама заклікаў не занядбоўваць яе ў цэлебрацыі літургіі, у евангелізацыі і катэхізацыі, піша Catholic.by.

Нагадаем, афіцыйная мова Каталіцкай царквы ў Беларусі - беларуская, аднак у некаторых рэгіёнах існуе практыка частага ўжывання ў літургіі іншых моваў. У парафіях Гарадзеншчыны стаіць пытанне аб частым выкарыстанні польскай мовы. А на ўсходзе краіны, у прыватнасці, у Гомельскай вобласці, мовай літургічных чытанняў, казанняў, евангелізацыі і катэхізацыі часта становіцца руская.

Трэба адзначыць, што рускую мову ў душпастырстве нярэдка сталі выкарыстоўваць святары і з заходніх, цэнтральных рэгіёнаў Беларусі.

У той жа час ёсць прыклады польскіх святароў, якія за час служэння ў Беларусі дасканала авалодалі беларускай мовай і стала ўжывалі яе падчас набажэнстваў і ў стасунках з парафіянамі.

Last modified onНядзеля, 23 Люты 2020 14:31
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.