Logo
Print this page

Ва Украіне вернікі царквы масава заразіліся Covid-19

Жанчына прыйшла на службу, не ведаючы, што з'яўляецца носьбітам каронавірусу

У Ужгарадзе Закарпацкай вобласці Украіны зафіксавана масавае заражэнне каронавірусам. Пра папярэднія вынікі аналізаў кантактных асоб жанчыны, у якой пацвердзілі COVID-19, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў выконваючы абавязкі кіраўніка абласной адміністрацыі Аляксей Гетманенка.

- З 51 устаноўленай кантактнай асобы, у 19 чалавек, якія кантактавалі з жанчынай, выяўленыя станоўчыя вынікі. Гэта сведчыць аб магчымым масавым заражэнні людзей ва ўмовах каранціну, - паведаміў кіраўнік вобласці.

Ён дадаў, што ўсе асобы, ідэнтыфікаваныя як кантактныя, знаходзіліся ў самаізаляцыі, стан іх здароўя - пад кантролем лекараў.

- Заставайцеся дома, беражыце адзін аднаго! - заклікаў Аляксей Гетманенка.

З каментароў да гэтага запісу стала вядома, што жанчына прыйшла на службу ў царкву, не ведаючы, што з'яўляецца носьбітам COVID-19. Яе муж нядаўна вярнуўся з Італіі. Парафіян жанчына і заразіла каронавірусам.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.