Logo
Print this page

Мітрапаліт Кандрусевіч - медыкам: «Што мы павінны рабіць?»

Іерарх спадзяецца на сустрэчу з «кімсьці адказным, каб былі канкрэтныя адказы»

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў, што ёсць шмат пытанняў да прадстаўнікоў дзяржаўных структур у кантэксце пандэміі каронавірусу. Хутка католікі будуць адзначаць Вялікдзень, і невядома, якія варта прымаць меры бяспекі:

- Была Пальмавая нядзеля, мы асвячаем вербы. Я не спецыяліст у гэтай справе, я не ведаю, ці гэтая вада нясе з сабой заразу, ці не. У суботу трэба будзе асвячаць пасхальную ежу - я таксама не ведаю.

Паводле мітрапаліта, ён запрашаў міністра аховы здароўя на малітву аб спыненні каронавірусу і хацеў задаць пытанне: «Што мы павінны рабіць? Чаму вы нічога не кажаце?».

Іерарх спадзяецца на сустрэчу з «кімсьці адказным, канкрэтныя адказы каб былі»:

- Мы не спецыялісты, мы самі не ведаем, што рабіць, а з боку Міністэрства аховы здароўя няма ніякай ініцыятывы.

У той жа час ён адзначыў, што ў парафіях прымаюць шматлікія меры, каб мінімізаваць магчымасць заражэння:

- У Пальмавую нядзелю ў большасці касцёлаў цэлебравалася святая Імша на вуліцы, там, дзе гэта магчыма, каб была, як кажуць сёння, сацыяльная дыстанцыя. Мы патрабуем больш адказаў, аднак мяне не чуюць.

Апошнім часам інфармацыі больш з’явілася, гэта трохі супакойвае людзей, падкрэсліў мітрапаліт:

- Гэта вельмі важна.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў шчырую падзяку беларускім лекарам за іх самаахвярную працу.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.