«Да слёз». Знайшлося відэа выканання біскупам Станеўскім песні пра маму
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Запіс зрабілі ў касцёле ў Міхалішках, іерарх пераклаў вядомую песню на беларускую мову
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі вядомы сваімі талентамі ў паэзіі і музыцы. Многія чулі аб тым, як ён прыгожа выконваў песню ў касцёле ў Міхалішках на парафіяльным фэсце ў 2019 годзе. І вось зараз мы выпадкова знайшлі ў сацсетцы відэазапіс гэтага моманту. Ролік атрымаў амаль 180 тыс. праглядаў і больш 5,7 тыс. класаў! У каментарах - захапляльныя водгукі:
- Праслухала, як кажуць, на адным дыханні. Цудоўны пераклад, цудоўнае выкананне - да слёз. Пяшчотна, шчыра пра самае роднае і дарагое... - піша Тэрэса Карповіч.
Біскуп Юзаф Станеўскі выканаў вядомую ўкраінскую «Песню пра ручнік», аднак у перакладзе на беларускую мову. Верш напісаў ён сам. Вось ён:
Любая Мама мая, ты начамі не спала,
калі йшоў у свет шчасця, долі шукаць,
і на памяць аб доме ты рушнік, вышываны табою
квеццем ружы, чаромхі і бэзу, дала.
Рассцялю я яго, калі сумна і гора,
акунуся ў гады, дзе дзяцінства прайшло,
дзе матуліны рукі, спрацаваны табою да болю,
прытуляюць пяшчотна да сэрца свайго.
Мама люба мая, ты чакаеш, я знаю,
калі сын твой вернецца ў парогі свае,
каб падзякаваць словам і з табой памаліцца да Бога
за твой клопат пяшчотны і промень жыцця.
Я вярнуўся ўжо: не сумуй, дарагая,
прытулі, як тады, калі йшоў я ў свет,
наталі цеплынёю, адары сына дарам спакою
і дазволь да бацькоўскага дому ўвайсці.
Тэма маці - асаблівая для біскупа Юзафа Станеўскага. Менавіта пра ролю мамы ў жыцці чалавека, пра лёсы маці іерарх і разважаў у Міхалішках, калі выконваў песню.
Відэа: Яланта Валуевіч
Media
Related items
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»