Logo
Print this page

Неаготыка: паглядзіце, якая капліца можа з'явіцца на могілках у Мінску

Святыню плануюць пабудаваць насупраць праваслаўнай царквы па дарозе да крэматорыя

На Паўночных могілках сталіцы, ля вёскі Якубавічы Мінскага раёну, плануецца будоўля каталіцкай капліцы Божай Міласэрнасці. Аўтар праекту святыні ў неагатычным стылі - архітэктар, гісторык Аляксей Яроменка. Па праекце гэтага архітэктара зараз вядзецца будаўніцтва касцёла святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы ў Мінску.

- Па капліцы цяпер вядуцца праектныя работы. Прапанаваны кавалачак зямлі насупраць праваслаўнай царквы па дарозе да крэматорыя. Будоўля можа пачацца пасля таго, як праект зацвердзіць дзяржэкспертыза, - паведаміў Katolik.life пробашч парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах ксёндз Ігар Лашук, які будзе займацца будоўляй.

Можна паўдзельнічаць ў будоўлі, ёсць пэўныя прапановы і магчымасці, напісаў святар у сваім Фэйсбуку. У каментарах узнікла невялікая дыскусія. Аляксандр Гелагаеў выказаў шкадаванне, «што гэта не будзе вялікі касцёл з новай парафіяй». Іван Лубінскі адказаў:

- Калі гэта капліца будзе каля дарогі, туды змогуць прыязджаць маліцца і з ваколіцы, там вакол Паўночных могілак ніякіх капліц і тым больш касцёлаў няма. То з часам ўзнікла б і парафія. Зараз пасля пандэміі вялізныя храмы не патрэбны, галоўнае, каб перад імі была прастора, дзе вернікі могуць удзельнічаць у набажэнствах на свежым паветры.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.