Logo
Print this page

Што адбываецца? У Чырвоным касцёле ўзламалі замкі

Святар: «Дзе знаходзяцца іншыя ключы ад новых замкоў і хто нясе адказнасць у гэтай сітуацыі за бяспеку святыні, не паведамляецца»

Паводле пробашча каталіцкай парафіі святога Сымона і святой Алены кс. Уладзіслава Завальнюка, у Чырвоным касцёле былі самавольна зламаныя чатыры замкі і замененыя на іншыя. Аб гэтым паведаміў кс. Аляксандр Улас:

- Ніхто не інфармаваў аб маючай адбыцца акцыі і ніхто не прад'яўляў патрабаванняў. Прадстаўнікі Касцёла атрымалі толькі адзін набор ключоў. Дзе знаходзяцца іншыя ключы і хто нясе адказнасць у гэтай сітуацыі за бяспеку святыні, не паведамляецца, - падкрэслівае святар.

Нагадаем, Чырвоны касцёл - гістарычная каштоўнасць - знаходзіцца на плошчы Незалежнасці, дзе адбываюцца акцыі нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнтскіх выбараў. Нядаўна, пры разгоне такога мітінгу, супрацоўнікі сілавых структураў заблакавалі дзверы святыні >

А да гэтага ў Чырвоным касцёле тры дні запар адключалі электрычнасць.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.