Logo
Print this page

Фота: католікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых

У некаторых касцёлах масавыя службы праводзяць на вуліцы з-за каронавіруса

1-2 лістапада каталіцкія вернікі наведвалі могілкі, падпальвалі лампады і ставілі кветкі на магілах продкаў. Напярэдадні на могілках католікі наводзілі парадак. Нагадаем, 1 лістапада ў Каталіцкай царкве святкавалі ўрачыстасць Усіх Святых, а 2 лістапада адзначалі Дзень памерлых вернікаў (у народзе - Дзяды). Малітвы за памерлых будуць працягвацца ўвесь лістапад.

У гарадскім пасёлку Івянец у Валожынскім раёне традыцыйна сотні чалавек сабраліся на мясцовых могілках. Многія былі ў масках. Святая Імша праходзіла не ў будынку касцёла, а пад адкрытым небам - каб прыняць меры супраць распаўсюджвання каронавіруса. Споведзь таксама праходзіла на вуліцы перад храмам.

Last modified onАўторак, 03 Лістапад 2020 13:44
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.