Logo
Print this page

Патрэбна малітва. Святар з Беразінскага - у цяжкім стане

Кс. Сяргей вядомы як аўтар песні-гімна «Малюся за Цябе, Беларусь!»

- Вельмі патрэбная малітва за кс. Сяргея Бараўнева, які ляжыць у цяжкім стане, падключаны да апарату, сам не можа дыхаць, - паведамляюць каталіцкія вернікі.

Ксёндз канонік з парафіі Божага Цела ў Беразінскім служыў у многіх гарадах, не раз адкрываў новыя парафіі. Кс. Сяргей найбольш вядомы як аўтар песні-гімна «Малюся за Цябе, Беларусь!», які часта спяваюць падчас пілігрымак, а таксама як суарганізатар музычных фестываляў.

- Увесь гэты час яго хваробы молімся за яго, а таксама за яго матулю, - адзначаў біскуп Юры Касабуцкі ў каментары да допісу.

Нагадаем, сёлета ўвесну і ўвосень, падчас першай і другой хваляў каронавірусу ў Беларусі, цяжка хварэлі многія каталіцкія вернікі і святары, некаторыя адыйшлі ў вечнасць.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.