Logo
Print this page

Каталіцкаму таварыству Caritas Minsk не дазволілі атрымаць сродкі на дабрачынны праект

Падтрымаць дзейнасць валанцераў кожны можа асабіста - рэквізіты

Пра сумную навіну паведаміла Рэлiгiйная мiсiя «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Рыма-каталiцкага Касцёла ў Рэспублiцы Беларусь.

- Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёлаў, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых, - гаворыцца на старонцы Caritas Minsk у сацсетцы.

У таварыстве дадалі, што прычына нерэгістрацыі сродкаў невядомая - ніякіх дадатковых тлумачэнняў у Caritas не атрымалі. Сродкі замежных спонсараў меркавалася накіраваць сёлета на дапамогу каля 700 людзям. Сума, якую павінны былі атрымаць у таварыстве, пакуль не ўдакладняецца.

- Мы не пакідаем надзеі на лепшае і працягваем працу. Мы дзякуем усім, хто падтрымлівае нас і нашы праекты!

Кожны можа асабіста ахвяраваць на дабрачынную дзейнасць Caritas Minsk. Падтрымаць дзейнасць рэлігійнай місіі можна праз сістэму ЕРИП (нумар паслугі 434 9831):

- Общественные объединения->

- Помощь детям, взрослым->

- Каритас Минск->

- Пожертвования

а таксама - USSD - запыт для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі).

Media

Last modified onАўторак, 16 Люты 2021 21:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.