«Беларусь, ніколі не здавайся!» Арцыбіскуп Кандрусевіч - аб тым, як пераадолець крызіс
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Каталіцкі іерарх заклікаў не паддавацца песімізму і памятаць, што ў Бога ўсё магчыма
21 лютага Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Перад Імшой іерарх падзякаваў вернікам за малітвы падчас яго выгнання, якое працягвалася амаль чатыры месяцы: «Гэта быў знак салідарнасці з біскупам, які ўвесь час памятаў аб верніках і краіне, якая знаходзіцца ў грамадска-палітычным крызісе. Такім чынам, будучы падзеленымі, мы былі аб’яднаны малітвай і клопатам пра нашу будучыню».
Іерарх адзначыў, што грамадска-палітычны крызіс, у якім знаходзіцца наша Бацькаўшчына, нагадвае пра тое, што яна хворая і яе неабходна лячыць пакуль мы як нацыя не загінулі канчаткова, цытуе Сatholic.by:
- Усялякае зло - як у жыцці асобнага чалавека, так і грамадства - бярэ свой пачатак ад непаслухмянасці Божаму закону. Таму ў гэтай складанай сітуацыі нам неабходна тэрмінова вярнуцца да захавання Божага закону, найперш праз малітву і пакаянне. Без Божай дапамогі ніякія намаганні палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і эканамістаў не вырашаць праблему. Зло трэба перамагаць дабром. Грэх - Божай ласкай. Гэта нялёгкая справа, але з Божай дапамогай магчымая, - сцвердзіў арцыбіскуп Кандрусевіч.
«Беларусь, не паддавайся песімізму і памятай, што ў Бога ўсё магчыма. Ніколі не здавайся! Шляхам навяртання і захавання Божага закону ідзі да сваёй Пасхі», - заключыў іерарх.
Related items
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь