Logo
Print this page

Фотафакт: у Стоўбцах завяршылі будаўніцтва вежы і шпіля касцёла

Храм стаў самым высокім будынкам у горадзе

Аб завяршэнні будаўніцтва вежы і шпіля каталіцкага храма святога Казіміра ў Стоўбцах паведаміў 29 красавіка ксёндз-пробашч канонік Ігар Лашук. У кастрычніку біскуп Юрый Касабуцкі благаслаўляў шпіль святыні.

Вядома, што рымска-каталіцкая парафія ў Стоўбцах існуе з 1624 года, а касцёл 1673 года пабудовы знішчылі камуністы ў сярэдзіне 1960-х гадоў. З 1996 года будуецца новы комплекс, дзейнічае капліца.

Важным этапам пабудовы новай святыні стала ўсталяванне на 22-метровай касцёльнай вежы 23-метровага шпіля, падобнага да таго, які ўвянчаў вежу стаўбцоўскага касцёла 90 гадоў таму. Такім чынам, новазбудаваны касцёл святога Казіміра зноў стаў самым высокім будынкам у горадзе, як і папярэдняя святыня, знішчаная савецкай уладай.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.