Logo
Print this page

У Беларусі аднавілася падарожжа фігуры Арханёла Міхала - з біскупскім крыжам

Інтэнцыя перэгрынацыі - "вялікая малітва за Беларусь"

11 жніўня пачалася першая перэгрынацыя (падарожжа, пілігрымка) фігуры святога Арханёла Міхаіла па каталіцкіх парафіях Беларусі. Пра гэта распавёў ініцыятар, ксёндз канонік Ігар Лашук, пробашч касцёла ў Стоўбцах. Фігуру Арханёла Міхала ён прывёз у парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Новы Двор Шчучынскага раёна на Гродзеншчыне.

- Інтэнцыя перэгрынацыі, якая пачалася ў 2018 годзе, - "вялікая малітва за Беларусь". Сёння мы бачым, як патрэбна гэтая інтэнцыя. Бачым, колькі трэба маліцца, - адзначыў стаўбцоўскі проашч і заклікаў вернікаў "натхняць святароў да малітвы, бо Беларусь патрабуе нашай малітвы, асабліва сёння".

Дарэчы, біскуп Аляксандр Яшэўскі падарыў біскупскі крыж для фігуры святога Арханёла Міхала, якая падарожнічае па Беларусі - як воту падзякі, адзначыў кс. Ігар Лашук.

Media

Last modified onЧацвер, 12 Жнівень 2021 14:25
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.