Logo
Print this page

Рэакцыя ўладаў на публікацыю ў «Мінскай праўдзе»: апавяшчэнне Мінінфарма

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей даслаў ліст старшыні беларускай біскупскай канферэнцыі

Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адрэагаваў на публікацыю ў газеце «Мінская праўда», якая глыбока абурыла вернікаў. Нагадаем, Каталіцкая царква ў Беларусі асудзіла публікацыю і расцаніла яе як распальванне варожасці. Біскупы выказалі спадзяванне, што адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку карыкатуры і публікацыі.

У лісце ад 9 верасня на імя біскупа Алега Буткевіча, старшыні епіскапату, упаўнаважаны Аляксандр Румак заявіў, што гэтая публікацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Таксама ён выказаў думку, што публікацыя не спрыяе падтрыманню міжканфесійнага міру і згоды ў краіне, а атаясамленне аўтарам артыкула асабістай ацэнкі дзейнасці асобных каталіцкіх святароў з усёй Рыма-каталіцкай царквой у Беларусі з’яўляюцца непрымальнымі, паведамляе catholicnews.by.

Упаўнаважаны ў лісце паведаміў, што Міністэрства інфармацыі пісьмова апавясціла інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда» аб недапушчальнасці падобнага роду публікацый. Мінінфарм на сваім сайце пакуль пра гэта не паведамляе.

Last modified onПятніца, 10 Верасень 2021 18:35
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.