Пасол Ватыкана ў Беларусі: неабходна паскорыць вызваленне зняволеных
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Прадстаўнік Папы Рымскага арцыбіскуп Антэ Ёзіч выказаў меркаванне аб працэсе прымірэння ў грамадстве
На фэсце ў Бялынічах Магілёўскай вобласці 18 верасня Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч прамовіў гамілію падчас святой Імшы і прывітаў рашэнне дзяржаўных уладаў вызваліць 13 зняволеных, прызнаных праваабаронцамі «палітычнымі». Таксама прадстаўнік Папы Рымскага заклікаў:
- Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям з’яднацца і вярнуцца на працу і ў свае святыні. Гэта, без сумневу, пойдзе толькі на карысць працэсу нацыянальнага прымірэння ў краіне дзеля агульнага дабра, - цытуе ватыканскага дыпламата Catholic.by.
Нагадем, сярод 675 зняволеных, прызнаных праваабаронцамі «палітычнымі», ёсць каталіцкія вернікі. У прыватнасці - шматдзетная маці Вольга Залатар. Яе першапачаткова арыштавалі па адным крымінальным артыкуле, а нядаўна Вользе, маці пяці дзяцей, выставілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах. Ужо больш за паўгады жанчына знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску.
Related items
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры