У Жодзіна ўстанавілі фігуру Маці Божай - католікам давялося маліцца ля яе асобна
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Католікі горада не толькі былі ініцыятарамі пабудовы гэтага манументу, але і актыўна збіралі сродкі на яго стварэнне. На ўрачыстае адкрыццё іх не запрасілі
Вернікі жодзінскай рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай 19 верасня памаліліся ля фігуры Найсвяцейшай Панны Марыі, якую ўстанавілі пры ўездзе ў горад з мінскага напрамку. На малітву запрасіў пробашч парафіі ксендз Міхаіл Цвячкоўскі. Скульптурную кампазіцыю, на якую збіралі сродкі ўсіх горадам, урачыста адкрылі 17 верасня – у новаўтворанае дзяржаўнае свята «Дзень народнага адзінства». Аднак на цырымонію ўлады запрасілі толькі праваслаўнае духавенства, у прыватнасці, кіраўніка БПЦ Мітрапаліта Веньяміна.
- Чаму не запрасілі іерархаў Каталіцкага касцёла? Католікі горада не толькі былі ініцыятарамі пабудовы гэтага манументу, але і актыўна збіралі сродкі на яго стварэнне, - паведамляецца на старонцы жодзінскай парафіі. - Як бачым, гаварыць пра адзінства можам усе, але кіравацца гэтым у сваёй паўсядзённай працы мы яшчэ не навучыліся.
Падчас набажэнства кс. Міхаіл Цвячкоўскі нагадаў, што менавіта каталіцкі вернік прапанаваў уладам устанавіць фігуру Божай Маці і расказаў пра тое, чым гэтая кампазіцыя важная для горада.
Media
Related items
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»