Logo
Print this page

Пра сапраўднае хрысціянства - новыя рэкалекцыі ва Уселюбе

Гаворачы аб хрысціянстве, большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця, а сапраўднае хрысціянства робіць рэальныя змены ў сэрцы і жыцці

З 15 па 17 кастрычніка ва Уселюбе адбудуцца рэкалекцыі "Сапраўдны хрысціянін". Гаворачы аб хрысціянстве, большасць людзей уяўляюць якія-небудзь рэлігійныя элементы жыцця – набажэнствы з іх рознымі формамі, дактрыны, малітвы і спевы. Усё гэта ў нейкай ступені сапраўды так. Хрысціянства звязана з пазнаннем праўды, з сумесным пакланеннем Богу, з удзелам у касцёльным жыцці.

Тым не менш, усё вышэйпералічанае не з'яўляецца самамэтай. Сапраўднае хрысціянства робіць рэальныя змены ў сэрцы і жыцці людзей, якія прыходзяць да Бога праз асобу Езуса Хрыста. У чым заключаюцца гэтыя перамены? Што робіць Бог з чалавекам з моманту яго навяртання? Пачатак у 19:00.

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

+375 29 280 05 45

casimir1433@gmail.com

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.