Logo
Print this page

Распачынаецца набор на трэці паток Лідэрскай школы Piligrim

Лектарамі будуць як духоўныя, так і свецкія асобы, якія дапамогуць убачыць якасці сапраўднага лідара з пункту гледжання Бібліі

У Баранавічах у чарговы раз распачнуцца курсы лідарскага служэння Piligrim. Як і ў мінулыя гады, асноўнай мэтай курсаў з’яўляецца развіцце лідарскага патэнцыялу, адкрыцце занядбаных здольнасцей і пазнаванне якасцей сапраўднага лідара з пункту гледжання Бібліі. У адрозненні ад мінулых курсаў, цяпер сустрэчы маюць трохдзенны фармат з большым акцэнтаваннем на практычных занятках і магчымасцю глыбейшага абмеркавання атрыманай інфармацыі. Лектарамі будуць як духоўныя, так і свецкія асобы.

Курсы з’яўляюцца карыснымі не толькі для тых, хто жадае выхаваць у сабе сапраўднага лідара, але наогул для людзей, якія шукаюць свае пакліканне, жадаюць лепш пазнаць сябе і перамагчы свае слабасці. Сустрэчы плануюцца раз на месяц, а першая сустрэча адбудзецца 19-21 лістапада.

Запоўніць анкету для удзелу, а таксама падрабязней пазнаеміцца з раскладам курсаў можна па спасылцы >

Заяўкі будуць прымацца па 05.11.2021 г. Па ўсіх пытаннях звяртацца да:

Тэл. +375297090093 — кс. Павел Рудзьман

Тэл. +35295668586 – Святлана Лабковіч

Кантактны e-mail: piligrim.belarus@gmail.com

Старонка ў Instagram: https://www.instagram.com/p/B80eouiAy5N/

Last modified onСерада, 20 Кастрычнік 2021 00:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.