Logo
Print this page

100 год у Беларусі: выйшаў фільм пра гісторыю салезіянаў

Стужка "Ахопленыя надзеяй" мае гістарычны характар і з’яўляецца вынікам даследчых прац

Выйшаў фільм пра гісторыю салезіянаў у Беларусі. Стужка над назвай "Ахопленыя надзеяй" мае гістарычны характар і з’яўляецца вынікам даследчых прац айца Артура Ляшнеўскага. Фільм апавядае пра гісторыю прысутнасці прадстаўнікоў гэтай каталіцкай кангрэгацыі ў Беларусі і прысвечаны 100-годдзю пачатку місіі салезіянаў у краіне. Вядома, што першая група святароў салезіянаў прыбыла на тэрыторыю сённяшняй Беларусі 16 чэрвеня 1921 года. З вёскі Дварэц, якая цяпер знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне, пачалося новае абвяшчэнне і распаўсюджванне салезіянскай харызмы.

Супольнасць айца Боско прысвячае сябе апостальскай і місіянерскай працы. У прыватнасці - службе на карысць моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Для яе дабра салезіяне працуюць у школах, араторыях, моладзевых цэнтрах.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.