Logo
Print this page

Дзяржрадыё правядзе трансляцыю святой Імшы ў першы дзень Адвэнту

Штотыднёвыя трансляцыі службаў з касцёла ў Мінску спыніліся ў жніўні 2020 года

Першы канал дзяржаўнага "Беларускага Радыё" правядзе трансляцыю святой Імшы ў першы дзень Адвэнту - 28 лістапада. Пачатак эфіру запланаваны на 8.15 з архікатэдральнага касцёла ў Мінску. Трансляцыя стане адказам на шматлікія звароты вернікаў, заявілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Там дадалі, што трансляцыя арганізаваная пры садзейнічанні Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў сумесна з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рымска-каталіцкай царквы.

Нагадаем, 23 жніўня 2020 года ўпершыню за шмат гадоў каталіцкія вернікі па ўсёй краіне не змаглі пачуць радыётрансляцыю службы, якая кожную нядзелю ў 8.15 вялася на Беларускім радыё. Тады гэта патлумачылі тэхнічнымі прычынамі, але з тых часоў трансляцый святых Імшаў так і не было. Сталі паступаць шматлікія просьбы ад вернікаў аб магчымасці аднаўлення трансляцый, якія слухала вялікая колькасць людзей, пераважна пажылых, па ўсёй краіне.

Затым Белтэлерадыёкампанія аб'яўляла аб правядзенні акцыі 11 красавіка 2021 года «Малітва за мір і адзінства», у рамках якой гаварылася аб трансляцыі святой Імшы.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.